Дзень роднай мовы

21.02.2024

  Дзень роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №4 г. Брэста” пачаўся з інфармацыйных хвілінак, прысвечаных роднай мове. Вучні VIII класаў спаборнічалі ў валоданні беларускай мовай падчас гульні-віктарыны, прысвечанай беларускаму фальклору. А на перапынках вучні V-ХІ класаў прынялі ўдзел у лінгвістычным марафоне “Не саромся, беларус, гаварыць па-свойму”. Гімназісты атрымалі магчымасць праверыць, як добра яны ведаюць беларускую кухню, успомніць сюжэты твораў беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміцца з беларускімі мастакамі, паслухаць беларускія народныя песні са старых вінілавых пласцінак і яшчэ раз наведаць славутыя мясціны роднай краіны. А настаўнікі разам са старшакласнікамі паўдзельнічалі ў анлайн-віктарыне па беларускіх прыказках.