Дзень роднай мовы - пачатак "Рознакаляровага марафону ведаў"!

28.02.2023

   Рознакаляровы марафон ведаў у пачатковай школе пачаўся 28 лютага з Дня роднай мовы, падчас якога прайшлі адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове, літаратуры, гісторыі!
    Распачаўся дзень з цудоўнага настрою жоўтага колеру! Настаўнікам пачатковых класаў Лукашчык Юліяй Леанідаўнай праведзены адкрыты ўрок беларускай мовы ў II "Б" класе. Розныя формы працы з вучнямі, творчая хвіліна, хвіліна адпачынку, рэфлексія. І ўсё гэта на пазітыве, у дынаміцы, з мэтай набыцця новых ведаў, уменняў.
     Масло Наталля Альфрэдаўна запрасіла сваіх вучняў у літаратурную гасцёўню.
    Бацоха Наталля Вітальеўна правяла адкрыты ўрок беларускай літаратуры "Песняры роднай мовы" ў IV "Б" класе.Вучні працавалі ў групах, стваралі праекты, выступалі з паведамленнямі, падчас хвілінак адпачынку гучалі вершы, мелодыі ў выкананні чацверакласнікаў. У кабінеце была арганізавана кніжная выстава, прысвечаная песнярам Беларусі. Урок прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і творчасці.
     Вучні III "А" падрыхтавалі інфармацыйны дайджэст "Беларуская мова - дзяржаўная мова"!
    Самыя маленькія вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у акцыі "З любоўю да Беларусі". Успомнілі назвы гарадоў нашай краіны і навучыліся пісаць сваё імя на беларускай мове.
    На перапынках вучні чацвёртых класаў паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Успомнілі шмат беларускіх слоў, набылі новыя веды.
    Дзень прайшоў вельмі дынамічна, ярка і пазітыўна! І гэта толькі пачатак Рознакаляровага марафону ведаў!