Віншуем пераможцу!

22.12.2022

  22 снежня 2022 года вучань 10 “А” класа гімназіі №4 Яўтуховіч Дзмітрый стаў удзельнікам урачыстага мерапрыемства ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на якім адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году гістарычнай памяці. У намінацыі “Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і” Дзмітрый атрымаў Дыплом ІІІ ступені (настаўнік Міхайлава Наталля Уладзіміраўна). Перад урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцы конкурсу атрымалі магчымасць наведаць Музей гісторыі НАН Беларусі, пазнаёміцца з асноўнымі этапамі развіцця беларускай навукі ў самых розных галінах чалавечай дзейнасці. Шчырае захапленне ў наведвальнікаў выклікалі рэдкія экземпляры навуковых выданняў,  унікальныя фотаздымкі і асабістыя рэчы вучоных Акадэміі навук, макеты ўнікальных прыбораў, узоры новых матэрыялаў, створаных беларускімі вучонымі. Гэта сапраўдны Храм навукі, дзе яшчэ мацней адчуваецца гонар за Беларусь і за тых людзей, якія сваёй карпатлівай працай ствараюць будучыню нашай краіны.

Дарэчы, на сайце НАН Беларусі ёсць цудоўная магчымасць наведаць віртуальную экспазіцыю музея і пазнаёміцца з найбольш значнымі дасягненнямі беларускай навукі.