Артыкул у друку!

21.10.2022
Артыкул настаўніка беларускай мовы і літаратуры Раманюты Святланы Іосіфаўны "Чалавек без памяці - не чалавек..." надрукаваны ў зборніку навуковых артыкулаў "Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове"/ Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, 2022. - 250 с.

Зборнік навуковых артыкулаў складзены па матэрыялах Рэспубліканскай навукова- практычнай канферэнцыі і змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам мовазнаўства, літаратуразнаўства і лінгвадыдактыкі, аналізу нацыянальна-культурнага кампанента ў змесце мастацкіх і публіцыстычных твораў, вызначэнню нацыянальнай адметнасці беларускіх моўных адзінак.
Выданне адрасуецца настаўнікам, навукоўцам, студэнтам, усім, хто цікавіцца нацыянальнай і рэгіянальнай культурай, мовай і літаратурай.