Мова гучыць на ўвесь голас!

21.09.2022
У ДУА "Гімназія №4 г. Брэста" актыўна і яскрава праходзіць тыдзень роднай мовы "Як дорага ты мне, родная мова".

Акцыі, завочныя экскурсіі, паштоўкі, нацыянальная кухня і адзенне. А самае галоўнае! Мова гучыць на ўвесь голас! Радасна і мілагучна! Так можа гучаць толькі беларуская мова!