Уладзімір Калеснік: шлях праз эпоху

18.09.2022
17 верасня 2022 года ў аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Уладзімір Калеснік: шлях праз эпоху”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння самабытнага вучонага, пісьменніка, мастака.

Прэзентацыю выставы наведала настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №4 г. Брэста” Пікула Л.У.

На сустрэчы ў бібліятэцы гаварылі пра Уладзіміра Калесніка па-беларуску, шчыра і натхнёна Марыя Новік, Святлана Варонік, Мікола Пракаповіч.

Хвіліны, што прайшлі ў літаратурным беларускамоўным асяроддзі, натхняюць на далейшую працу, даюць магчымасць упэўніцца ў тым, што дзейнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры карысная і неабходная ў сучасным грамадстве.