Дзень народнага адзінства

17.09.2022
17 верасня 2022 года члены педагагічнага калектыву і кіраўніцтва ДУА “Гімназія № 4 г. Брэста” прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў Парку культуры і адпачынку, прысвечаным Дню народнага адзінства.

Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!

Падчас такіх мерапрыемстваў мацнее пачуццё адзінства кожнага грамадзяніна сучаснай Беларусі з лёсам народа, з яго гісторыяй, мінулым.