Жыццё-быццё ў лагеры працы і адпачынку “Маланка” ДУА “ Гімназія №4 г. Брэста”

14.06.2022

Хочаш змяніць свет? Пачні з сябе! Лета, канікулы, а вучні гімназіі сумяшчаюць працу і адпачынак, з карысцю праводзяць першыя дні чэрвеня.

На мінулым тыдні адбылося адкрыццё лагернай змены, падчас якога выхаванцы атрада “Маланка” прадставілі гледачам цудоўную музычную кампазіцыю. Пазней дзеці з выхавацелямі наведалі Музей прыроды БрДУ імя А.С. Пушкіна, бібліятэку “Юнацтва”, БрДТУ, глядзелі фільмы, гулялі ў разнастайныя гульні, праводзілі спартыўныя мерапрыемствы. І канешне ж дапамагалі ў навядзенні парадку ў кабінетах і бібліятэцы гімназіі. Садзілі кветкі, палівалі клумбы, мялі дарожкі, пазбаўляліся ад пустазелля.

Сумяшчаючы карыснае з прыемным, “Маланка” перагортвае лісты летняга календара і даказвае, што той, хто добра працуе, умее добра і адпачываць!