Ветразь

01.04.2022
Свежы выпуск газеты «Ветразь» ДУА «Гімназія №4 г.Брэста» ўбачыў свет напрыканцы сакавіка.

Побач з традыцыйнымі рубрыкамі «Люстэрка» ( пра значныя падзеі з жыцця гімназіі), «Спроба пяра», «Бессмяротны полк гімназіі» (пра лёс сваякоў гімназістаў і іх настаўнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны) з'явілася новая старонка «Слова выпускнікам» - своеасаблівая платформа, на якой адзінаццацікласнікі могуць дзяліцца сваімі перажываннямі, планамі, заклікаць да дыялогу па актуальных для моладзі пытаннях. А для аматараў інтэлектуальных гульняў прапануецца віктарына, прысвечаная вясновым кветкам.

Ветразь (выпуск 28)