Тыдзень роднай мовы

28.02.2022
У гімназіі №4 прайшоў тыдзень прысвечаны роднай мове.

 У класах з’явіліся тэматычныя куточкі, рубрыкі якіх абнаўляліся штодзень: “Мова родная мая”, “Цікава ведаць”, “Славутыя імены”, “Навакольны свет”, “Цікава і займальна”. Вітанне на роднай мове, тэматычныя заняткі ў групах падоўжанага дня, незвычайныя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, народныя гульні на перапынках зрабілі кожнага вучня актыўным удзельнікам тыдня. Завяршыўся праект фестывалем “Гучы, гучы, роднае слова!”