Адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі “Ад прадзедаў”

24.02.2024

  У суботу прайшло ўрачыстае адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі “Ад прадзедаў”. Экскурсаводы расказалі вучням VIII класаў шмат цікавага пра традыцыйныя рамёствы і прадметы побыту нашых продкаў. Экскурсія атрымалася інтэрактыўнай: можна было папрасаваць бялізну так, як гэта рабілі нашы прабабулі, пагуляць у беларускія гульні, праверыць сваю ўважлівасць у віктарыне і, канечне, задаць шматлікія  пытанні, на якія экскурсаводы далі падрабязныя тлумачэнні. Цяпер можна афіцыйна прызнаць этнаграфічную экспазіцыю адкрытай.