“інтэлектуальная пятніца”

23.02.2024

  Тыдзень беларускай мовы ў дзяржаўнай установе “Гімназія №4 г.Брэста” завяршыўся “інтэлектуальнай пятніцай”. Вучні VIII-IХ класаў прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні “Размаўляем па-беларуску”, а адзінаццацікласнікі правяралі свае веды, спаборнічаючы ў алімпійскіх гульнях па беларускай мове пад дэвізам “Ведай роднае слова”. Паколькі гэты дзень супаў з Днём абаронцы Айчыны, для хлопцаў падрыхтавалі асобныя выпрабаванні, падчас якіх юнакі даказалі, што розум і кемлівасць – вельмі важныя прыметы сапраўдных мужчын. А на перапынку мы спявалі “Караоке па-беларуску” і адгадвалі мелодыі, зашыфраваныя ў эмодзі.