Удзел у запісе беларускамоўнай перадачы “Міністэрства дзяцінства”

22.02.2024

   Тыдзень беларускай мовы ў гімназіі папоўніўся нечаканай, але вельмі прыемнай падзеяй. 22 лютага гімназісты прынялі ўдзел у запісе беларускамоўнай перадачы “Міністэрства дзяцінства”, якая выходзіць на тэлеканале “Беларусь 4. Брэст”. Удзельнікі вакальнай студыі “Забаўлянкі” Бондар Клім, Рыбачук Кірыл, Дубінін Максім і Хівук Еўдакія атрымалі магчымасць пазнаёміцца з берасцейскім паэтам Васілём Барысюком, разам з якім рыхтавалі святочныя віншаванні для жанчын з 8 Сакавіка, вучыліся рабіць кампліменты і разам з вядучай Веранікай Якавец прачыталі верш Васіля Барысюка. Дзеці вельмі шчыра, з любоўю гаварылі пра сваіх матуль, бабуль і сястрычак. А пасля падарылі тэлегледачам цудоўную песню “Чорна галка”.