Акцыя “Пажаданні роднай мове”

21.02.2024

  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №4 г. Брэста” пачаўся ў панядзелак 19 лютага з прыемных пажаданняў роднай мове, шчырых прызнанняў у любові і абуджэння жадання тварыць па-беларуску. Такую магчымасць атрымалі вучні V-XI класаў – удзельнікі акцыі “Пажаданні роднай мове”. У гэты ж дзень была наладжана выстава-буккросінг, сярод прадстаўленых кніг не толькі мастацкая літаратура, але і біяграфіі славутых людзей Беларусі, і кнігі пра культуру і традыцыі беларусаў. У аўторак можна было наведаць вучнёўскую выставу малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Малюнкі родныя і з’явы…” А на вялікім перапынку дзверы адчыніла паэтычная гасцёўня”Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, удзельнікі якой чыталі вершы беларускіх паэтаў і спявалі песні на іх словы. Дзесяцікласнікі жа правяралі свае веды па беларускай мове на інтэлектуальнай гульні “Гавары са мной па-беларуску”, дэманструючы кемлівасць, дасціпнасць і нават пачуцце гумару.