Лепшая пастаноўка на беларускай мове міжнароднага фестывалю "Дзве сястры - Беларусь і Расія"!

04.11.2023

  Лепшая пастаноўка на беларускай мове міжнароднага фестывалю "Дзве сястры - Беларусь і Расія"!
У першую суботу лістапада вучні дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №4 г. Брэста" і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пікула Людміла Уладзіміраўна атрымалі ўзнагароды за перамогу ў міжнародным фестывалі-конкурсе пастановак школьных тэатраў "Дзве сястры - Беларусь і Расія". Любоў да Радзімы немагчыма без ведання яе гісторыі, культуры. Гімназісты не проста чытаюць класікаў беларускай літаратуры, яны ставяць урыўкі з п'ес на сцэне, пражывюць разам з героямі маленькае жыццё. Інтэрпрэтацыя сцэны "Дарагі госцік" са знакамітай купалаўскай "Паўлінкі" прызнана лепшай пастаноўкай на беларускай мове. Віншуем творчых навучэнцаў, выдатнага настаўніка з перамогай!
  Жадаем поспехаў і новых дасягненняў!