Першая субота верасня ў гімназіі

03.09.2023

Першая субота верасня ў гімназіі №4 традыцыйна напаўняецца мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня беларускай пісьменнасці і друку. Бібліятэка гасцінна запрасіла вучняў наведаць выставу, прысвечаную нашым асветнікам і першадрукарам. Вучні сёмых класаў паўдзельнічалі  ў цікавым квізе “Насустрач ведам”, арганізаваным аддзелам дзіцячай і юнацкай літаратуры абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага. А старшакласнікі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Свята беларускага слова”. У канву гісторыі беларускага пісьменства гімназісты арганічна ўплялі мастацкае выкананне вершаў пра роднае слова. Гледачы атрымалі магчымасць пабываць на віртуальнай экскурсіі ў Гарадку – горадзе, які сёлета стаў цэнтрам святочных мерапрыемстваў. Напрыканцы сустрэчы госці прадэманстравалі свае веды па гісторыі беларускага пісьменства падчас віктарыны.  А сапраўдным аздабленнем свята сталі беларускія мелодыі і песні ў выкананні юных музыкантаў.