Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускай пісьменнасці і друку

02.09.2023

    Першая субота верасня ў нашай гімназіі традыцыйна напаўняецца мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня беларускай пісьменнасці і друку. Бібліятэка гасцінна запрасіла вучняў наведаць выставу, прысвечаную нашым асветнікам і першадрукарам. Вучні сёмых класаў паўдзельнічалі ў цікавым квізе “Насустрач ведам”, арганізаваным аддзелам дзіцячай і юнацкай літаратуры абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага. А старшакласнікі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Свята беларускага слова”. У канву гісторыі беларускага пісьменства гімназісты арганічна ўплялі мастацкае выкананне вершаў пра роднае слова. Гледачы атрымалі магчымасць пабываць на віртуальнай экскурсіі ў Гарадку – горадзе, які сёлета стаў цэнтрам святочных мерапрыемстваў. Напрыканцы сустрэчы госці прадэманстравалі свае веды па гісторыі беларускага пісьменства падчас віктарыны. А сапраўдным аздабленнем свята сталі беларускія мелодыі і песні ў выкананні юных музыкантаў.