Вітаем чытачоў і віншуем з прыгожай датай!

06.04.2023
45-годдзю Маскоўскага раёна горада Брэста прысвечаны спецвыпуск гімназічнай газеты "Ветразь", складзены творчай групай вучняў і настаўнікаў пад кіраўніцтвам Міхайлавай Наталлі Уладзіміраўны, рэдактара выдання.

Вітаем чытачоў і віншуем з прыгожай датай! ДУА "Гімназія №4 г. Брэста" не можа абысці гэтую падзею хаця б таму, што наша гімназія знаходзіцца іменна ў Маскоўскім раёне ды і большасць вучняў і настаўнікаў жыве менавіта на яго тэрыторыі.
У нумары "Ветразя" экскурсія па нашым раёне. Але гэта не проста падарожжа, мы знаёмім чытачоў з выпускнікамі гімназіі, чые імёны звязаны з Маскоўскім раёнам, таму што ўпэўнены, што толькі сам чалавек сваёй плённай працай, сваімі дасягненнямі ў розных сферах робіць свет вакол сябе лепшым.