Віншуем, ганарымся, жадаем новых перамог!

05.04.2023

У ДУА "Гімназія №4 г. Брэста" працуюць творчыя настаўнікі, дзейнасць якіх накіравана на ўсебаковае развіццё навучэнцаў. Дыпломам II ступені адкрытага гарадскога конкурсу інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў у намінацыі "Папулярызацыя нацыянальнай класікі" адзначана пастаноўка "Дарагі госцік" па камедыі Янкі Купалы "Паўлінка" творчага калектыву вучняў IX "А" класа, кіраўніка Пікулы Людмілы Уладзіміраўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
Віншуем, ганарымся, жадаем новых перамог!