21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2023

Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моу, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Мова- частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Сёння існуе ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія- мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе  з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца- беларуская мова.

Напярэдадні свята вучні VIII А і VIII Б класаў наведалі бібліятэку і акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як гучыць яна з вуснаў дзяцей і дарослых.