Дзень роднай мовы ў пачатковай школе!

21.02.2023

    Да святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы 21 лютага далучыліся і малодшыя школьнікі ДУА “Гімназія №4 г. Брэста”. Беларускае слова гучала сення ў кожным класе з першага па чацвёрты.
    Першакласнікі разам са сваімі настаўнікамі гулялі ў гульню “Шукай” і ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай роднай мове.
    У другіх класах прайшла гульня “ Знаўцы роднай мовы”
    У 4 “Б” класе вучні разам з настаўніцай адправіліся ў падарожжа па краіне мовазнаўства. Вучні 4 “А” класа прынялі ўдзел у віктарыне “ Шляхамі роднай мовы”.
    У 3 “А” класе прайшла гульня-конкурс “Знаўца роднай мовы”. Дзеці разгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі ў гульню “ Знайдзі пару”. Усе заданні былі накіраваны на раскрыцце асаблівасцей беларускай мовы. У канцы быў падведзены вынік і вызначаны пераможцы, якія атрымалі граматы “Знаўца роднай мовы”.
    Вучні 3 “Б” класа прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй па-беларуску”.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічаюць усведамленню таго, што наша мова жыве не толькі ў падручніках беларускай мовы і літаратуры. Яна гучыць у кожным куточку нашай краіны і перадаецца з пакалення ў пакаленне.