Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы

22.09.2022
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не узнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэцы гімназіі.

На тыдні беларускай мовы і літаратуры бібліятэка правяла мерапрыествы:

Бібліятэчная акцыя “Беларуская кніга кожнаму дзіцяці!

У рамках гэтай акцыі у бібліятэцы гімназіі прайшлі мерампрыемствы:

- Чытайце кнігі на роднай мове! Агляд літаратуры для малодшага школьнага узросту. Мерапрыемства наведалі вучні 2Б класа.

Мэта нашага мерапрыемства: абуджэнне цікавасці і любові да беларускай мовы і беларускай мастацкай кнігі, садзейнічанне выхаванню павагі да беларускай кнігі.

21верасня адбылося  мерапрыемства “Сэрцам роднага слова краніся!” Літаратурная гасцёўня для вучняў 6Б класа. Задача нашага мерапрыества: папулярызацыя беларускай кнігі сярод чытачоў 6Б класа, пашырэнне ведаў чытачоў па гісторыі беларускай мовы і літаратуры, выхаванне мастацкага густу і эстэтычнай культуры, выхаванны патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.