Гульня-квэст “Па старонках беларускага пісьменства”

09.09.2024

    Свята беларускага пісьменства ў гімназіі №4 г. Брэста стала ўжо добрай традыцыяй. На працягу першага вучэбнага тыдня прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтаму дню, была наладжана кніжная выстава ў бібліятэцы. А ў шосты школьны дзень вучні VI-VII класаў прынялі ўдзел у гульні-квэсце “Па старонках беларускага пісьменства”. Вучні падарожнічалі па шасці станцыях: “Славутыя імёны беларускага пісьменства”, “Сталіцы Дня беларускага пісьменства”, “Кемлівыя і разумныя”, “Перакладчыкі”, “Таямніцы этнаграфіі”, “Кемлівыя і разумныя”. Завяршыўся квэст фінальнай віктарынай. Пераможцы атрымалі дыпломы, а ўсе ўдзельнікі – салодкія падарункі.